Латвія на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Латвія прыняла ўдзел у Еўрабачанні 21 раз, першы раз выступіўшы на конкурсе ў 2000 годзе, дзе група Brainstorm заняла трэцяе месца з песняй «My Star». Першую і пакуль адзіную перамогу Латвіі прынесла спявачка Marie N у 2002 годзе з песняй «I Wanna», абышоўшы Мальту на 12 балаў. Латвія — другая былая савецкая краіна, якая заняла першае месца на конкурсе. Еўрабачанне 2003 праводзілася ў сталіцы Латвіі Рызе. Краіна ў трэці раз трапіла ў топ-10 у 2005 годзе, калі дуэт Valters and Kaža заняў пятае месца з кампазіцыяй «The War Is Not Over».
Латвія | |
---|---|
Вяшчальнік | LTV |
Адбор | |
Удзелы | |
Удзелы | 21 |
Першы выступ | 2000 |
Лепшы вынік | 1-е месца: 2002 |
Горшы вынік | апошняе месца ў паўфінале, 2009, 2010, |
Спасылкі | |
Латвія не ўдзельнічала ў фінале з 2009 года да 2014 года, шэсць гадоў запар не прайшоўшы ў фінал, пры гэтым у 2009, 2010 і 2013 годзе Латвія заняла апошняе месца ў паўфінале. У 2015 годзе Латвія ўпершыню з 2008 года прайшла ў фінал конкурсу: спявачка Аміната з песняй «Love Injected» заняла 6-е месца. У наступным, 2016 годзе, латвійскі спявак Юстс Сырмайс (Justs Sirmais) таксама прайшоў у фінал і заняў 15-е месца.
Латвія займала апошняе месца ў паўфінале конкурсу 5 разоў — больш, чым любая іншая краіна-ўдзельніца.