Люсі (аўстралапітэк)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лю́сі (англ.: Lucy) — шкілет жаночай асобіны аўстралапітэка афарскага, знойдзены французска-амерыканскай экспедыцыяй на чале з Дональдам Джохансанам, у той час — куратарам Кліўлендскага музея натуральнай гісторыі, 24 лістапада 1974 года ў даліне ракі Аваш (лагчына Данакіль) у Эфіопіі. Люсі, якая паводле ацэнак жыла 3,2 млн гадоў таму[1] і загінула ў выніку падзення з вышыні[2], — першы вядомы навуцы прадстаўнік свайго віду.