Л’Анс-о-Медаўз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Л’Анс-о-Медаўз (скаж. англ.: L'Anse aux Meadows ад фр.: L'Anse-aux-Méduses, літар. «бухта медуз») — гісторыка-археалагічны помнік на тэрыторыі правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор (Канада), дзе, паводле даных раскопак, існавала першае ў Паўночнай Амерыцы і Заходнім паўшар’і еўрапейскае паселішча вікінгаў канца XI стагоддзя. Гэта таксама было самае заходняе паселішча вікінгаў.
Славутасць | |
Л’Анс-о-Медаўз | |
---|---|
51°35′43″ пн. ш. 55°31′52″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нацыянальны гістарычны парк Л’Анс-о-Медаўз* | |
---|---|
L'Anse aux Meadows National Historic Site** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Канада |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | vi |
Спасылка | 4 |
Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1978 (2 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Да таго як паселішча было адкрыта, нарвежскі даследчык Хельгэ Маркус Інгстад на працягу шматлікіх гадоў спрабаваў адшукаць зямлю, якая ў сагах значылася як «Вінланд». Знайсці гэта паселішча Інгстад чакаў на вялікай адлегласці — ад Гудзонава праліва на поўначы да заліва Святога Лаўрэнція на поўдні, і нават яшчэ да нью-ёркскага Лонг-Айленда. Урэшце ў 1960 годзе даследчыка чакаў поспех. Ці з’яўляюцца гэтыя раскопкі паселішчам, заснаваным Лейфам Эрыксанам прыблізна ў 1003 годзе, дагэтуль застаецца загадкай.