From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́гія (грэч. μαγεία "варажба") або чарадзе́йства, чараўні́цтва — рытуалы, пабудаваныя на веры ў магчымасць звышнатуральнага ўздзеяння на навакольны свет праз пэўныя дзеянні або бяздзеянне.
Магію часам вызначаюць як пэўны спосаб мыслення, які абапіраецца на памылковае разуменне сувязяў у навакольным свеце і пабудову ілжывых асацыяцый, што становіцца прычынай звароту да звышнатуральнай практыкі. Як заўважае частка даследчыкаў, магічнае мысленне магчыма ў сітуацыі, калі адсутнічае лагічная ўзаемасувязь паміж ўсведамленнем і вопытам. Замест гэтага навакольная прастора і рэчы ў ёй аб'ядноўваюцца з дапамогай пачуццёвага ўспрымання.
Псіхолагі тлумачаць магічнае мысленне як абарону ад несвядомых страхаў. Зігмунд Фрэйд адным з першых заўважыў сувязь паміж магічным мысленнем і кагнітыўным развіццём чалавечай асобы, звязаны з пераносам псіхічнага самаадчування на знешняе асяроддзе. Альтэрнатывай гэтаму погляду з'яўляецца разгляд магіі лінгвістамі як формы абстрагавання, пабудовы аналогій для выразу ўнутранага стану.
Звычайна магічная практыка шчыльна звязана з рэлігійнымі ўяўленнямі. Некаторыя рэлігійныя рытуалы, накшталт прашэння ў багоў, малітваў, ахвярапрынашэнняў, схавання сапраўдных імёнаў багоў, абрады ачышчэння і г. д., знешне нагадваюць ці з'яўляюцца па сваёй сутнасці магічнымі.
Джэймс Джордж Фрэзер размежаваў магію і рэлігію. Згодна яго перакананням, магія больш нагадвае навуку, паколькі прапануе не шанаванне, а ўздзеянне на сілы прыроды. Магія ўзнікла раней за рэлігію і са з'яўленнем рэлігіі была амаль выціскнута. Аднак тэорыя Дж. Дж. Фрэзера не была цалкам падмацавана факталагічнай базай, таму ў пазнейшы час антраполагі і этнолагі адмовіліся ад яе.
Звычайна адасабляюць шкодную (чорную) і бясшкодную (белую) магію. Таксама вылучаюць іншыя віды магіі:
Па функцыянальнаму прызначэнню:
Па спосабу ўздзеяння:
Па прадмету ўздзеяння:
Дадзеная класіфікацыя можа быць пашырана ў залежнасці ад выбару тых ці іншых чыннікаў магічных рытуалаў. Трэба таксама мець на ўвазе, што большасць магічных дзеянняў мае комплексны характар.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.