Малы ледавіковы перыяд
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ледавіковы перыяд.
Малы ледавіковы перыяд (МЛП) — перыяд глабальнага адноснага пахаладання, які меў месца на Зямлі на працягу XIV—XIX стагоддзяў. Гэты перыяд з’яўляецца найбольш халодным па сярэднегадавых тэмпературах за апошнія 2 тысячы гадоў. Малому ледавіковаму перыяду папярэднічаў малы кліматычны оптымум (прыкладна X—XIII стагоддзя) — перыяд параўнальна цёплага і роўнага надвор’я, мяккіх зім і адсутнасці моцных засух.