Марова
сяло ў Наўгародскай вобласці Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Марова (руск.: Марёво) — сяло ў Наўгародскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Мароўскага муніцыпальнага раёна, а таксама адміністрацыйны цэнтр Мароўскага сельскага паселішча. Размешчана на поўдні вобласці на рацэ Мароўка (прыток ракі Пала, басейн возера Ільмень), за 234 км на поўдзень ад Вялікага Ноўгарада.
Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...
Сяло
Марова
|
Закрыць
Сяло звязана аўтамабільнымі дарогамі з горадам Холм і пасёлкам Дзямянск. Насельніцтва — 2473 чалавека (2008). Царква Успення Багародзіцы (XIX стагоддзе). Краязнаўчы музей.