Маскоўская вобласць
вобласць у Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Маскоўская вобласць (руск.: Московская область) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, знаходзіцца ў цэнтры Рускай раўніны, у міжрэччы Акі і Волгі, паміж 54° і 57° паўночнай шыраты і паміж 35° і 40° усходняй даўгаты.
Маскоўская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 14 студзеня 1929 | ||||
Кіраўнік | Андрэй Юр’евіч Вараб’ёў[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | MSD, Еўропа/Масква[d][4] і UTC+03:00 | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-MOS | ||||
Тэлефонны код | 495, 496 і 498 | ||||
Код аўтам. нумароў | 50, 90, 150, 190 і 750 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гістарычна вобласці папярэднічала Маскоўская губерня, заснаваная Пятром I у 1708 г. Вобласць была створана 14 студзеня 1929 г., падчас ператварэнняў адміністрацыйнай сістэмы краіны.
Рэльеф раўнінны, з поўначы і захаду — Смаленска-Маскоўскае ўзвышша, на ўсходзе — Мяшчорская нізіна. Мяжуе на паўночным захадзе і на поўначы з Цвярской вобласцю, на поўначы — з Яраслаўскай, на паўночным усходзе і на ўсходзе — з Уладзімірскай, на паўднёвым усходзе — з Разанскай, на поўдні — з Тульскай, на паўднёвым захадзе — з Калужскай, на захадзе — са Смаленскай абласцямі.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Масква, які адначасова з’яўляецца і самастойным суб’ектам Расійскай Федэрацыі.