Меладрама
From Wikipedia, the free encyclopedia
Меладрама (грэч. μέλος + δρᾶμα — песня + дзеянне) — п'еса з завостранай інтрыгай, павышанай пачуццёвасцю і рэзкім проціпастаўленнем дабра і зла. У ёй адзначаецца рухавасць, патэтыка, перабольшаны паказ жарсцяў і адкрытая маральна-павучальная скіраванасць. Узнікла ў сярэдзіне XVIII ст. ў Францыі ў выглядзе музычнай драмы, дзе маналогі і дыялогі дзейных асоб чаргаваліся з музыкай і суправаджаліся ёй («Арфей і Еўрыдыка» Еўсцігнея Фаміна (англ.) (бел. на словы Якава Княжніна (англ.) (бел., 1792). З канца XVIII ст. стала жанрам літаратурнай драмы ў еўрапейскім тэатры. Росквіт прыпадае на час бурнага грамадскага ўзрушэння. Затуханне адбываецца ў часе спакойнага і ўстойлівага жыцця[1].