Монтэ-Тытана
гара ў Апенінах, вышэйшая кропка Сан-Марына / From Wikipedia, the free encyclopedia
Монтэ-Тытана (італ.: Monte Titano) — гара ў Апенінах, найвышэйшы пункт Сан-Марына, складзеная вапнякамі.
Хуткія факты Монтэ-Тытана, Найвышэйшы пункт ...
Монтэ-Тытана | |
---|---|
італ.: Monte Titano | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 750 м |
Адносная вышыня | 189 м[1] |
Размяшчэнне | |
43°55′42″ пн. ш. 12°27′08″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горная сістэма | Апеніны |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Гара знаходзіцца на ўсход ад сталіцы краіны і дасягае 750 м над узроўнем мора.
Монтэ-Тытана вядома тым, што згодна з легендай, менавіта стоячы на гэтай гары, Святы Марын 3 верасня 301 года вырашыў заснаваць першае пасяленне ў новай краіне.
Сама гара мае тры вяршыні, на кожнай з якой пабудавана вежа — Гуаіта, Чэста і Мантале, якія ўваходзяць у комплекс Трох веж Сан-Марына.
За 13 км ад Монтэ-Тытана знаходзіцца Адрыятычнае мора.
Адміністрацыйна гара адносіцца да Борга-Маджорэ.