Муленскі майстар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Муленскі майстар (фр.: Maître de Moulins) — паўднёва-нідэрландскі (фламандскі) мастак, які працаваў пры двары герцагаў Бурбонскіх паміж 1483 і 1500 гг. Працаваў у Туры, Мулене і Ліёне. Яго дакладная ідэнтыфікацыя да гэтага часу застаецца пад пытаннем. У ліку сапраўдных імёнаў Майстра з Мулена называюцца Жан Эй (гэтая версія дамінуе), Жан Перэаль, Жан Прэво і Жан Клуэ Старэйшы (бацька прыдворнага партрэтыста Жана Клуэ).