Мэры Уолстанкрафт
англійская пісьменніца, філосаф, феміністка / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэры Уолстанкрафт (англ.: Mary Wollstonecraft; 27 красавіка 1759 — 10 верасня 1797) — англійская паэтэса, філосаф і феміністка. Да канца XX стагоддзя людзей болей цікавіла прыватнае жыццё Уолстанкрафт, чым яе творчасць, бо за жыццё яна была сведкай Эпохі тэрору ў Францыі, перажыла няшчаснае каханне да бізнесмена Гілберта Імлэя з ЗША і ў выніку гэтага, сярод іншага, некалькі разоў спрабавала скончыць жыццё самагубствам. Але ў цяперашні час Уолстанкрафт лічаць адной з піянерак фемінізму і феміністычнай філасофіі, і да нашых дзён феміністы іншы раз спасылаюцца на яе працы.
Мэры Уолстанкрафт | |
---|---|
англ.: Mary Wollstonecraft | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Mr. Cresswick[1] |
Дата нараджэння | 27 красавіка 1759(1759-04-27)[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 верасня 1797(1797-09-10)[2][3][…] (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Edward John Wollstonecraft[d][5][6] |
Маці | Elizabeth Dixon[d][5][6] |
Муж | Уільям Годвін і Gilbert Imlay[d] |
Дзеці | Мэры Шэлі і Fanny Imlay[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, перакладчыца, філосаф, гісторык, раманіст, эсэістка, governess, бізнесмен, пісьменнік-падарожнік, дзіцячая пісьменніца |
Жанр | фемінізм |
Мова твораў | англійская, нямецкая і французская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На працягу свайго нядоўгага пісьменніцкага жыцця яна пісала навэлы, трактаты, спадарожныя допісы, гісторыю Французскай рэвалюцыі, павучальную і дзіцячую літаратуру. Найпапулярнейшая з прац Уолстанкрафт — «У абарону праў жанчын» (1792), у якой яна даводзіць, што жанчыны не горшыя па прыродзе за мужчын, а так толькі здаецца з-за таго, што жанчынам нестае адукацыі. Как выправіць гэта становішча, яна на старонках кнігі прапануе ставіцца і да тых, і да тых роўна і нават апісвае грамадскі лад, заснаваны на такім прынцыпе.