Мяцеж Ань Лушаня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мяцеж Ань Лушаня, або паўстанне Ань Лушаня (кіт.: 安史之亂) — грамадзянская вайна ў Танскім Кітаі, якая лютавала ў валадаранне трох імператараў, з 16 снежня 755 па 17 лютага 763 года, самы маштабны ўнутрыкітайскі ваенны канфлікт сярэднявечнай эпохі, які адбываўся ва ўмовах фармальнага захавання адзінства краіны. Паўстанне аказала вызначальны ўплыў на развіццё крызісных з’яў у імперыі Тан (якая лічыцца ў сучаснай гістарыяграфіі найвялікшай дзяржавай у кітайскай гісторыі) і тым самым-на гісторыю ўсяго усходнеазіяцкага рэгіёну.