Мёз-Аргонскае наступленне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мёз-Арго́нская апера́цыя, таксама Мёз-Арго́нскі на́ступ (англ.: Meuse-Argonne Offensive) або Наступ у Аргонскім лесе (англ.: Battle of the Argonne Forest) (26 верасня — 11 лістапада 1918) — наступальная аперацыя саюзных войскаў у ходзе Стодзённага наступлення Антанты на Заходнім фронце. Найбуйнейшая і адна з самых кровапралітных ваенных аперацый у гісторыі ЗША падчас Першай сусветнай вайны.
Мёз-Аргонскае наступленне | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Стодзённае наступленне | |||
| |||
Дата | 25 верасня — 11 лістапада 1918 | ||
Месца | Аргонскі лес, Францыя | ||
Вынік | Перамога саюзнікаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мёз-Аргонская аперацыя праводзілася адначасова з агульным наступам саюзнікаў на ўсім 490-км фронце ад мора да Мозеля[2]. Галоўны ўдар наносіўся сіламі Амерыканскіх экспедыцыйных сіл генерала Першынга ў накірунку на Мезьер. Мэтай наступу амерыканскіх войскаў вызначаўся абход сістэмы нямецкіх абарончых палос і блакаванне цэнтра імперскай нямецкай арміі з Германіяй на поўдзень ад Ардэн.