Народная латынь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Народная латынь (вядомая таксама як «вульгарная латынь» і народна-лацінская мова; лац.: sermo vulgaris) — гутарковая разнавіднасць лацінскай мовы, распаўсюджаная ў Італіі, а пазней і ў іншых правінцыях Рымскай імперыі. Менавіта народная латынь (а не класічная лацінская мова) з'яўляецца непасрэдным продкам раманскіх моў. З іншага боку, не ва ўсіх рэгіёнах яе распаўсюджвання цяпер існуюць раманскія мовы. Свайго найбольшага геаграфічнага распаўсюджвання народная латынь дасягнула ў III стагоддзі н.э., у перыяд максімальнага пашырэння межаў Рымскай імперыі. З канца III, і асабліва паміж V і XV стагоддзямі, падчас Вялікага перасялення народаў, моўныя межы народна-лацінскага (раманскага) арэала ў рэгіёнах так званай Старой Раманіі істотна скараціліся. Так, у Паўночнай Афрыцы народная латынь была цалкам выцеснена арабскай мовай, а ў Брытаніі — германскімі гаворкамі (праўда, народная латынь аказала значны ўплыў на мясцовыя кельцкія мовы). Рэгіёны, дзе лацінская мова паступова знікла (Панонія, Ілірыя, Рымская Брытанія, Рымская Германія, Рымская Афрыка), атрымалі назву Romania Submersa[pt].