Насельніцтва Арменіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Арменія — самая малая па колькасці насельніцтва краіна Закаўказзя і СНД. Адзіная краіна былога СССР з практычна монаэтнічным насельніцтвам (98.6 % армянаў). Армяне адносяцца да народаў, вялікая частка якіх жыве па-за межамі радзімы (каля 5 млн армянаў жыве ў 66 краінах свету). Краіна секулярная, аднак пануючай рэлігійнай арганізацыяй з'яўляецца Армянская апостальская царква. Арменія першай у свеце прызнала хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй[2], зрабіўшы гэта прыкладна ў канцы III — пачатку IV стагоддзяў (афіцыйнай датай лічыцца 301 год)[3]. Унікальны армянскі алфавіт распрацаваў у 405 годзе Месроп Маштоц.