Нацыянальны парк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальны парк — гэта тэрыторыя, дзе ў мэтах аховы навакольнага асяроддзя абмежавана дзейнасць чалавека. Нацыянальны парк з'яўляецца прыродаахоўнай тэрыторыяй катэгорыі II паводле азначэння МСАП.
У адрозненне ад запаведнікаў, дзе дзейнасць чалавека практычна цалкам забаронена (забаронены паляванне, турызм і г. д.), на тэрыторыю нацыянальных паркаў дапушчаюцца турысты, у абмежаваных маштабах дапушчаецца гаспадарчая дзейнасць.
Найбуйнейшым у свеце нацыянальным паркам з'яўляецца Паўночна-усходні Грэнландскі нацыянальны парк, заснаваны ў 1974 годзе.