![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/77/Pavel_Bermondt-Avalov_circa_1920.jpg/640px-Pavel_Bermondt-Avalov_circa_1920.jpg&w=640&q=50)
Павел Рафаілавіч Бермант-Авалаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Па́вел Рафаі́лавіч Бе́рмант-Ава́лаў (руск.: Павел Рафаилович Авалов-Бермондт; 4 сакавіка 1877 года, горад Тыфліс, Расійская імперыя — 27 снежня 1974 года, Нью-Ёрк, ЗША) — рускі афіцэр, генерал-маёр (1919), прадстаўнік пранямецкай плыні ў белым руху ў Прыбалтыцы. У літаратуры сустракаюцца розныя варыянты напісання імя па бацьку і прозвішча. Стаўленне да Авалава-Берманту ў савецкай і эмігранцкай гістарыяграфіі ў асноўным адмоўнае. Верагодна з-за таго, што ён паслядоўна шукаў саюза з немцамі, у той час калі большасць кіраўнікоў Белай арміі ставіла на Антанту. Яго абвінавачвалі ў правале паходу Юдзеніча на Петраград, у авантурызме і самазванстве. Паводле іншай кропкі гледжання дзеянні Берманта маглі прывесці да перамогі Белай справы, калі б яго лідары апынуліся больш дальнабачнымі і пагадзіліся з прапановамі Берманта абаперціся ў вайне з бальшавізмам на нямецкія ваенна-палітычныя колы.
Павел Рафаілавіч Бермант-Авалаў | |
---|---|
руск.: Павел Рафаилович Авалов-Бермондт | |
![]() | |
Дата нараджэння | 4 (16) сакавіка 1877[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 1974(1974-01-27)[1][3] (96 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() ![]() ![]() |
Род войскаў |
![]() ![]() |
Гады службы | 1907—1919; 1933—1934 |
Званне | |
Камандаваў | Заходняя добраахвотная армія |
Бітвы/войны | Іхэтуаньскае паўстанне, Першая сусветная вайна, Грамадзянская вайна |
Узнагароды і званні | |
![]() |