Паўднявіца (пасёлак)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўднявіца[1] (руск.: Полдневица) — пасёлак у Паназыраўскім раёне Кастрамской вобласці Расіі. Цэнтр Паўднявіцкага сельскага паселішча.
Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...
Пасёлак
Паўднявіца
|
Закрыць
Пасёлак размешчаны на аднайменнай рацэ. Праз Паўднявіцу праходзіць ведамасная чыгунка. Заснавана ў 1938 годзе як пасёлак лесарубаў. У 1958 годзе атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу. З 1997 года — сельскі населены пункт. Асноўнымі прадпрыемствамі з’яўляюцца Шарцюгскі леспрамгас, Шарцюгскае прадпрыемства прамыслова-чыгуначнага транспарту, ПТВ-13.