Паўднёвыя Шэтландскія астравы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўднёвыя Шэтландскія астравы (англ.: South Shetland Islands) — група вулканічных астравоў у праліве Дрэйка, каля паўночна-заходніх берагоў Антарктычнага паўвострава.
Хуткія факты Паўднёвыя Шэтландскія астравы, Характарыстыкі ...
Паўднёвыя Шэтландскія астравы | |
---|---|
англ. South Shetland Islands | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 3 687 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
62°00′00″ пд. ш. 58°00′00″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Атлантычны акіян |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Складаецца з 11 буйных і вялікай колькасці дробных астравоў і скал. Плошча 3687 км². Вышыня да 2105 м (на востраве Кларэнс). Складзены з вывершутых метамарфічных і часткова асадкавых парод. Большай часткай укрыты снегам і лёдам. Лежбішчы цюленяў і марскіх ільвоў, калоніі пінгвінаў і іншых марскіх птушак.
Адкрыты ў 1819 У. Смітам, апісаны і нанесены на карту Ф. Белінсгаўзенам у 1821. Цікава, што расійскія мараплаўцы надалі двум астравам назвы Полацк і Бярэзіна ў гонар падзей 1812 г.
На астравах навуковыя станцыі Аргенціны, Вялікабрытаніі, Чылі, Польшчы і інш.