Паўночна-Каўказская федэральная акруга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўночна-Каўказская федэральная акруга — адна з федэральных акруг Расійскай Федэрацыі. Створана згодна з ўказам Прэзідэнта РФ 19 студзеня 2010 шляхам вылучэння часткі тэрыторыі са складу Паўднёвай федэральнай акругі.
Паўночна-Каўказская федэральная акруга ўключае 6 рэспублік, 1 край. Яе плошча — 172 360 км² (1 % тэрыторыі Расіі).