Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2009
From Wikipedia, the free encyclopedia
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2009 (19-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2009-га года.
Хуткія факты Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2009 19-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе ...
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2009 19-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 25 красавіка — 8 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 14 |
Гарады | 14 |
Стадыёны | 14 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Белшына (Бабруйск) (3-і раз) |
Другое месца | Хваля (Пінск) |
Трэцяе месца | ДБК-Гомель |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 183 |
Забіта галоў | 459 (2.51 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Міхаіл Калядка (Баранавічы) (15 мячоў) |
← 2008 2010 → |
Закрыць
Спачатку планаваўся ўдзел у турніры 16 каманд, але ў сувязі са спыненнем існавання клубаў на старт выйшлі 14 каманд. Яны змагаліся за адзіную пуцёўку ў Вышэйшую лігу. За гэту пуцёўку доўгі час вялі барацьбу пінская «Хваля» і бабруйская «Белшына», але пінчукі пацярпелі паражэнне ў трох апошніх матчах, тым самым вывеўшы ў вышэйшую лігу клуб з Бабруйска.