Песня пра Раланда
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Песня пра Раланда» (фр.: La Chanson de Roland) — адзін з найбольш вядомых эпічных літаратурных твораў эпохі Сярэднявечча. Напісана невядомым аўтарам ці некалькімі аўтарамі на старафранцузскай мове і мела (у розных рукапісах) ад 4000 да 6000 вершаў. Фарміравалася на працягу 9—11 стагоддзяў у рэчышчы вуснай паэтычнай традыцыі. Галоўным героем «Песні пра Раланда» быў пляменнік караля Карла Вялікага граф Раланд, які мужна змагаўся з арабамі на поўначы Іспаніі. Адзін з асноўных матываў паэмы — васальная вернасць Раланда свайму каралю і адначасова адданасць сваёй Радзіме — «мілай Францыі», «салодкай Францыі».
Хуткія факты Песня пра Раланда, Жанр ...
Песня пра Раланда | |
---|---|
La Chanson de Roland | |
Жанр | паэма |
Аўтар | мерк. Turold[d] |
Мова арыгінала | старафранцузская |
Дата напісання | сярэдзіна XII стагоддзя |
Дата першай публікацыі | XI стагоддзе і 1932 |
Персанажы | Раланд і Карл Вялікі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць