Пешт (Будапешт)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пешт.
Пешт (венг.: Pest, славацк.: Pešť) — усходняя, раўнінная частка Будапешта, якая займае каля 2/3 тэрыторыі горада. Ад іншай часткі горада, Буды, Пешт аддзелены Дунаем. У Пешце знаходзіцца значная частка славутасцей Будапешта, уключаючы Венгерскі парламент, плошчу Герояў і праспект Андрашы. Часам у венгерскай мове слова Пешт выкарыстоўваецца замест Будапешт для абазначэння сталіцы краіны.