![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4a/Piccadilly.jpg/640px-Piccadilly.jpg&w=640&q=50)
Плошча Пікадзілі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пікадзілі-сёркус (англ.: Piccadilly Circus) — плошча і транспартная развязка ў цэнтральным Лондане, раён Вэстмінстэр. Створана ў 1819 г. як развязка паміж Пікадзілі-стрыт і Рыджэнт-стрыт. Пасля да іх дадалася яшчэ адна вуліца, Шэфтсберы-авеню.
Пікадзілі-сёркус | |
---|---|
англ.: Piccadilly Circus | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Населены пункт | Лондан |
![]() |
Часам слова circus памылкова перакладаюць як «цырк». У сапраўднасці гэта слова, якое таксама азначае «круг» — абазначэнне вельмі папулярнай ў Англіі практыкі арганізацыі кругавых развязак (праўда, некаторыя «сёркусы» ў Лондане з’яўляюцца звычайнымі скрыжаваннямі, напрыклад, Оксфард-сёркус) З 1906 пад плошчай размешчана аднаіменная станцыя дзвюх ліній метро.
Асноўныя выдатнасці плошчы Пікадзілі — вялізныя неонавыя рэкламы і статуя, усталяваная ў 1892 годзе ў памяць аб дабрачыннай дзейнасці лорда Шэфтсберы, вядомага філантропа Віктарыянскай эпохі. Створанная скульптарам сэрам Альфрэдам Гілбертам, статуя ўяўляе Антэраса і ўвасабляе «зрэлае і абдуманае каханне, у супрацьлегласць Эрасу — лёгкадумнаму і ветранаму тырану». Антэрас быў малодшым братам-блізнём Эраса.