Пражскае паўстанне (1945)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пражскае паўстанне.
Пражскае паўстанне (чэшск.: Pražské povstání) — спроба чэшскіх падпольшчыкаў вызваліць ад нямецкай акупацыі сталіцу Чэхіі (пратэктарата Багемія і Маравія) да прыходу Чырвонай арміі. Падзеі пачаліся 5 мая і скончыліся пагадненнем аб спыненні агню 8 мая, за дзень да прыходу савецкіх войскаў.
Хуткія факты Дата, Месца ...
Пражскае паўстанне (1945) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна (Усходні фронт) | |||
Дата | 5 — 8 мая 1945 | ||
Месца | Прага, Чэхаславакія/Пратэктарат Багеміі і Маравіі | ||
Вынік | Вызваленне Прагі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Па прычыне, што баі вяліся на вуліцах Прагі, вялікія ахвяры панесла цывільнае насельніцтва горада: па прыблізных дадзеных, з 5 па 9 мая загінула больш за паўтары тысячы чэхаў (паўстанцы і мірныя жыхары), каля тысячы немцаў (у асноўным салдаты вермахта і СС) і амаль 300 байцоў РВА. У Празе і ваколіцах загінула каля 500 савецкіх салдат і афіцэраў, большасць з іх пахавана на Альшанскіх могілках.