Працэнт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Працэ́нт (ад лац.: pro centum — за сто) або адсо́так — сотая частка лікавага значэння велічыні, прынятай за адзінку. Пазначаецца знакам %.
- 1 % = 1/100 = 0,01
Выкарыстоўваецца для спрашчэння разлікаў, магчымасці хутка параўнаць частку ліку з самім лікам, лікі паміж сабой і г.д.