Протапланетны дыск
From Wikipedia, the free encyclopedia
Протапланетны дыск або проплід (англ.: proplyd, protoplanetary disk) — калязорны дыск шчыльнага газу, які верціцца вакол маладой, нядаўна сфармаванай зоркі, протазоркі, зоркі тыпу T Цяльца або зоркі Хербіга (Ae/Be), з якога пасля ўтвараюцца планеты. Протапланетны дыск таксама можа лічыцца акрэцыйным дыскам, паколькі газападобны матэрыял з унутранага радыусу дыска можа падаць на паверхню зоркі.
Протапланетныя дыскі былі выяўлены вакол некалькіх маладых зорак нашай Галактыкі. Першым з іх быў адкрыты дыск вакол зоркі β Жывапісца у 1984 г. Неўзабаве назірання арбітальнага тэлескопа «Хабл» выявілі планетныя сістэмы, што фармуюцца ў туманнасці Арыёна. Астраномы адкрылі велізарныя дыскі з газапылавой матэрыі, падобныя на протапланетныя, вакол зорак Вега, Фамальгаўт і Гема (або Альфека, α Паўночнай Кароны).