Прэзідэнцкая рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэзідэнцкая рэспубліка характарызуецца значнай роляй прэзідэнта ў сістэме дзяржаўных органаў, злучэннем у яго руках паўнамоцтваў галавы дзяржавы і галавы ўраду. Яе таксама называюць дуалістычнай рэспублікай, падкрэсліваючы, тым самым, факт дакладнага размежавання дзвюх улад: засяроджання моцнай выканаўчай улады ў руках прэзідэнта, а заканадаўчай — у руках парламанта.