![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3e/Pulsar_schematic.svg/langbe-640px-Pulsar_schematic.svg.png&w=640&q=50)
Пульсар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пульса́р — нейтронная зорка з моцным уласным магнітным полем, якая верціцца і выпраменьвае на частаце радыёхваль.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3e/Pulsar_schematic.svg/640px-Pulsar_schematic.svg.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c9/Chandra-crab.jpg/640px-Chandra-crab.jpg)
Назіраныя перыяды пульсараў розняцца ад 1.4 мс да 8.5 с. Выпрамяненне ад пульсара можа быць заўважана на Зямлі толькі тады, калі яго пучок скіраваны ў бок Зямлі — такая з’ява называецца «эфект маяка».
Мілісекундны пульсар — пульсар з перыядам электрамагнітнага выпраменьвання радыяцыі ў межах 1-10 мілісекунд. Мілісекундныя пульсары на Зямлі можна зафіксаваць па іх радыёчастотным і рэнтгенаўскім выпраменьваннях.