Пышчуг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пышчуг[2] (руск.: Пы́щуг) — сяло ў Кастрамской вобласці Расіі, на рацэ Пышчуг (прыток Вятлугі), адміністрацыйны цэнтр Пышчугскага раёна і Пышчугскага сельскага паселішча. Сяло размешчана за 365 км на паўночны ўсход ад абласнога цэнтра Кастрамы. Да бліжэйшай чыгуначнай станцыі ў горадзе Шар’я — 64 кіламетры. Траса Р157 вядзе ў гарады Шар’я і Нікольск, аўтадарогамі Пышчуг таксама звязаны з вёскамі Павіна і Георгіеўскае.
Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...
Сяло
Пышчуг
|
Закрыць
Насельніцтва — 3376 чалавек (2014). Упершыню згадваецца ў 1616 годзе як вёска Івакіна.