Піпін Кароткі
кароль франкаў (751—768) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Піпін Кароткі (714 — 24 верасня 768) — маярдом Нэйстрыі і Бургундыі ў 741—751, маярдом Аўстразіі ў 747—751, кароль франкаў у 751—768.
Піпін III Кароткі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Pippinus Brevis, фр.: Pepin le Bref | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хільдэрык III | ||||||
Пераемнік | Карл Вялікі Карламан |
||||||
|
|||||||
Папярэднік | Карл Мартэл | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
Нараджэнне |
каля 715[1] ці 714[2] |
||||||
Смерць |
24 верасня 768[4] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Каралінгі[6] | ||||||
Бацька | Карл Мартэл[6][2] | ||||||
Маці | Ратруда Трырская[d][3] | ||||||
Жонка | Бертрада Лаонская[3][7] | ||||||
Дзеці | Карл Вялікі[8][9], Карламан[10][11], Гізела[d][12], Піпін[d][13], Ратхайда[d][13] і Адэлаіда[d][13] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Званне | генерал арміі[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля смерці свайго бацькі стаў маярдомам каралеўства, выконваў абавязкі разам са сваім братам Карламанам. Піпін узначаліў Нэйстрыю і Бургундыю, а Карламан Аўстразію. 15 жніўня 747 Карламан адрокся ад стальца і стаў манахам у кляштары на Монтэ Касіна, Аўстарзія адышла пад уладу Піпіна. У 751 г. скінуў са стальца Хільдэрыка ІІІ, і быў каранаваны каралём франкаў, першы з дынастыі Каралінгаў.
Здолеў звязаць саюз з папствам. Узамен на памазанне, абяцаў абараняць Рым ад лангабардаў, бо папская карона давала бязмежныя правы і дазвол на любыя дзеянні. Летам 754 г. у першай выправе на лангабардаў атрымаў перамогу і вымусіў іх на саступствы, на карысць папства. У 756 г. лангабарды парушылі перамір’е і Піпін зноў атрымаў перамогу. Таксама ў гэтым жа годзе Піпін пагадзіўся на стварэнне новай дзяржавы Папскай вобласці, якая праіснавала да 1870 г.
Ад шлюбу з Бертрадай Леонскай меў дзяцей Карла Вялікага і Карламана I, якія пасля яго смерці падзялілі каралеўства.