Рыгор Пятровіч Піўтарак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыго́р Пятро́віч Піўтара́к (нар. 14 чэрвеня 1935, в. Карыцішча, цяпер Недрыгайлаўскі раён Сумскай вобл., Украіна) — украінскі мовазнаўца, доктар філалагічных навук (1990), прафесар (1992), акадэмік НАН Украіны (2009; член-карэспандэнт 1997). Аўтар больш за 250 прац па гісторыі і дыялекталогіі ўсходнеславянскіх моў, этнагенезу ўсходніх славян. Абгрунтаваў цэласную тэорыю паходжання ўкраінскай, беларускай і рускай моў. Складальнік і рэдактар шэрага фундаментальных слоўнікаў.
Рыгор Пятровіч Піўтарак | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 чэрвеня 1935(1935-06-14) (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, філолаг, славіст, перакладчык, рэдактар, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | філалогія[1], мовазнаўства[1], лексікаграфія[1], этымалогія[1], дыялекталогія[1], славістыка[1], перакладніцтва[d][1] і рэдагаванне[d][1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Украінец. Скончыў Палтаўскі педагагічны інстытут імя У. Г. Караленкі. Працуе ў Інстытуце мовазнаўства імя А. А. Патабні НАН Украіны. Заснавальнік і старшыня Украінскай асацыяцыі беларусістаў (з 1991), намеснік старшыні Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Жыве ў Кіеве. Сферы навуковых зацікаўленняў: паходжанне і гісторыя ўсходнеславянскіх моў, гістарычная дыялекталогія, этымалогія, гісторыя беларускай літаратурнай мовы, гісторыя ўкраінскай літаратурнай мовы, гістарычная граматыка, славянская лексікалогія і лексікаграфія.