Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда (англ.: Rome Statute of the International Criminal Court) — міжнародны дагавор, на падставе якога заснаваны Міжнародны крымінальны суд (МКС). Прыняты на дыпламатычнай канферэнцыі ў Рыме 17 ліпеня 1998 года[1]. Уступіў у сілу з 1 ліпеня 2002 года[2][3]. Станам на сакавік 2023 года дагавор падпісалі 137 дзяржаў, але ратыфікавалі — 124.