Савецка-японская вайна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Савецка-японская вайна — ваенныя дзеянні з 9 жніўня па 2 верасня 1945 года савецкіх войск па разгроме японскіх войск на Далёкім Усходзе. Вайна — працяг Вялікай Айчыннай вайны, частка Другой сусветнай вайны.
Савецка-японская вайна | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна | |||
| |||
Дата | 9 жніўня — 2 верасня 1945 | ||
Месца | Маньчжурыя, Сахалін, Курыльскія астравы, Карэя | ||
Вынік | Перамога СССР | ||
Змены | Японская імперыя капітулявала. СССР анексіраваў у Японіі тэрыторыі, у т.л. тыя, якія былі згублены Расіяй у выніку Руска-японскай вайны. Дзяржавы Маньчжоу-го і Мэнцзян спынілі сваё існаванне. | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Войскі СССР разам з войскамі Мангольскай Народнай Рэспублікі атакавалі ворага па ўсёй граніцы з Маньчжурыяй і ўзбярэжжы Паўночнай Карэі, расчлянілі Квантунскую армію і прымусілі яе да капітуляцыі.
2 верасня 1945 года Японія падпісала акт аб безумоўнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна скончылася.
У Савецкім Саюзе дзень 3 верасня стаў Днём Перамогі над Японіяй. 4 верасня Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ аб скасаванні Дзяржаўнага Камітэта Абароны і перадачы ўсіх яго спраў Савету Народных Камісараў СССР.
За баявыя подзвігі ў савецка-японскай вайне вышэйшае званне Героя Савецкага Саюза прысвоена беларусам М. У. Барташову, Г. С. Здановічу, В. А. Кату, М. А. Ласкунову, Ц. А. Пачтарову.