Самара (прыток Дняпра)
прыток Дняпра / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сама́ра (укр.: Самара) — рака ва Украіне, левы прыток Дняпра (басейн Чорнага мора).
Самара | |
---|---|
укр. Самара | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 311 км |
Басейн | 22 660 км² |
Расход вады | 17 м³/с (за 48 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Вусце | Дняпроўскае вадасховішча |
• Месцазнаходжанне | Дніпро |
• Каардынаты | 48°28′51″ пн. ш. 35°09′13″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,33 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Данецкая вобласць, Харкаўская вобласць, Днепрапятроўская вобласць |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выток ракі знаходзіцца непадалёк ад вёскі Вясёлая Гара (Аляксандраўскі раён Данецкай вобласці) на заходніх схілах Данецкага кража. Працякае па тэрыторыі Данецкай, Харкаўскай і Днепрапятроўскай абласцей. Упадае ў Дняпроўскае вадасховішча (былое возера імя Леніна) на адлегласці 409 км ад вусця Дняпра ў раёне горада Дніпро.
Даўжыня ракі 311 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,33 м/км. Рэчышча звілістае. Шырыня рэчышча да ўпадзення прытоку Воўчай 15—40 м, ніжэй 40—80 м (найбольшая да 300 м). Плошча басейна ракі складае 22 660 км². Даліна пераважна трапецападобная, асіметрычная. Даліна пашыраецца ад 2,5 км да 12 км. Ёсць старыцы. Сярэдні расход вады за 48 км ад вусця 17 м³/с. Жыўленне змяшанае, пераважна снегавое.