Санта-Клара (Каліфорнія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Санта-Клара.
Санта-Клара (англ.: Santa Clara) — горад у акрузе Санта-Клара ў штаце Каліфорнія, ЗША. Заснаваны ў 1777 годзе як іспанская місія Санта-Клара-дэ-Асіс. Статус горада атрымаў у 1852 годзе. Заступнік горада — святая Клара Асізская.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
| ||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Санта-Клара знаходзіцца ў цэнтры Крамянёвай даліны. У горадзе размешчаны штаб-кватэры кампаній Intel, AMD, Applied Materials, Sun Microsystems, Nvidia, Agilent Technologies і іншых кампаній, якія працуюць у галіне высокіх тэхналогій.