Сан-Паўлу
горад у Бразіліі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сан-Паўлу (парт.: São Paulo) — горад у Бразіліі. Сан-Паўлу быў заснаваны ў 1554 годзе езуітамі. Да XIX стагоддзя быў невялікім правінцыйным горадам. У XX стагоддзі пасля Другой сусветнай вайны пачалося асноўнае развіццё горада. Мільёны мігрантаў з Японіі, Італіі і некаторых краін Міжземнамор’я пасяліліся менавіта там. Цяпер Сан-Паўлу па колькасці насельніцтва трэці горад у свеце пасля Токіа і Нью-Ёрка (19,4 мільёнаў жыхароў), у Сан-Паўлу прадукуецца 25 % ВУП краіны. Тут знаходзіцца амаль палова прамысловых прадпрыемстваў Бразіліі, ў тым ліку авіяцыйнае прадпрыемства «Эмбраер».
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Метраполія аказвае значны ўплыў на нацыянальным і міжнародным узроўні, з пункту гледжання культуры, эканомікі і палітыкі. Сан-Паўлу з’яўляецца домам для некалькіх важных помнікаў, паркаў і музеяў, як Мемарыял Лацінскай Амерыкі, Музей партугальскай мовы, Мастацкі музей Сан-Паўлу, Ібірапуэра Парк і Паўліста Авеню, які з’яўляецца самым важным фінансавым цэнтрам Сан-Паўлу. Горад прымае шмат мерапрыемстваў высокага ўзроўню, як Фестываль мастацтва Сан-Паўлу, Гран-пры Бразіліі ў Формуле-1, Тыдзень моды Сан-Паўлу і Сан-Паўлу Інды 300.
У горадзе таксама размяшчаецца Сан-Паўлаўская Фондавая біржа, рынак ф’ючарсаў і біржа рынку збожжавых, якая з’яўляецца другой па велічыні фондавай біржай ў свеце паводле рыначнага кошту[4]. Сан-Паўлу ёсць домам для некаторых з самых высокіх будынкаў у Бразіліі, як Mirante do Vale, Italia, Altino Arantes, North Tower, UNSCOM і многія іншыя. Горад таксама вядомы сваім ненадзейным надвор’ем, вялікім памерам верталётнага парка, архітэктурай і мноствам небаскробаў[5].