Селькупы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сельку́пы (саманазва солькуп, літаральна «лясны чалавек») — народ, які пражывае ў Расіі на поўначы Заходняй Сібіры. Колькасць — 3 649 чалавек (2010). Да 1930-х іх называлі асцяка-самаедамі.
Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...
Селькупы (солькуп) | |
Агульная колькасць | 3649 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Расія |
Мова | Селькупская мова |
Рэлігія | Праваслаўе, анімістычныя культы, шаманізм |
Блізкія этнічныя групы | нганасаны, ненцы, энцы, саянскія самадыйцы |
Закрыць
Селькупы жывуць на поўначы Томскай і Цюменскай абласцей і ў Краснаярскім краі. Існуюць дзве групы селькупаў — паўночная (саманазва — солькуп, шолькуп) і паўднёвая (саманазвы — чумыль куп, сусе кум і шош кум). Адзіным селькупскім нацыянальным адміністрацыйна-тэрытарыяльным утварэннем з’яўляецца Іванкінскае нацыянальнае сельскае пасяленне[1] ў Томскай вобласці.