Скалістыя горы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Скалістыя горы, Рокі-Маўнцінс (Rocky Mountains) — горная сістэма ў Паўночнай Амерыцы, усходняя частка сістэмы Кардыльер.
Скалістыя горы | |
---|---|
англ. Rocky Mountains | |
Краіны | |
Горная сістэма | Кардыльеры |
Найвышэйшая вяршыня | Элберт |
Вышыня | 4399 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скалістыя горы цягнуцца на 4830 кіламетраў з поўначы на поўдзень ад самай паўночнага пункту ў правінцыі Брытанская Калумбія (Канада) да штата Нью-Мексіка на паўднёвым захадзе ЗША. Шырыня гор дасягае 700 кіламетраў. Скалістыя горы з'яўляюцца натуральным водападзелам паміж басейнамі Ціхага і Атлантычнага акіянаў. У Скалістых горах бяруць пачатак рэкі Місуры, Каларада, Рыа-Грандэ, Снэйк, Арканзас і мноства іншых. Скалістыя горы ўтварыліся ад 80 да 55 мільёнаў гадоў назад у эру ларамійскага арагенезу. З тых часоў пад уплывам вады і ледавікоў у горнай градзе сфармаваліся эфектныя даліны і пікі. Пад канец апошняга ледавіковага перыяду людзі пачалі засяляць тэрыторыю Скалістых гор. Пасля некалькіх экспедыцый, такіх як вандраванне Аляксандра Макензі ці экспедыцыі Люіса і Кларка, Скалістыя горы пачалі асвойвацца; мінералы і мяхі далі пачатак выточнаму эканамічнаму засваенню гор, нягледзячы на тое, што Скалістыя горы заставаліся маланаселеным раёнам. У наш час вялікая частка тэрыторыі Скалістых гор абаронена нацыянальнымі паркамі і ляснымі ўгоддзямі. Скалістыя горы — папулярнае месца для турыстаў, асабліва для пешаходнага турызму, альпінізму, вуджэння, палявання, лыжнага спорту, сноўборда і іншых.