Сойм Рэчы Паспалітай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сойм Рэчы Паспалітай (вальны [агульны] сойм; польск.: sejm walny; лац.: conventio generalis) — саслоўна-прадстаўнічы орган у Рэчы Паспалітай у другой палове XVI—XVIII стагоддзях. Агульны сойм Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага быў створаны ў выніку заключэння Люблінскай уніі паміж гэтымі дзяржавамі ў 1569 годзе. Сойм Рэчы Паспалітай валодаў заканадаўчай і часткова судовай ўладай і складаўся з дзвюх палат: Сената Рэчы Паспалітай і Пасольскай ізбы. Сенатары, паслы і манарх лічыліся асобнымі "соймавымі саслоўямі".