Сон у чырвоным цераме (кіт.: 紅樓夢) — найбольш папулярны з чатырох класічных раманаў на кітайскай мове. Першыя 80 главаў былі напісанныя Цаа Сюэцынем і выйшлі ў свет пад назвай «Запіскі на каменнях» неўзабаве да яго смерці ў 1763 годзе. Аднак, амаль праз трыццаць гадоў, у 1791 годзе, Гао Э апублікаваў яшчэ сорак главаў, скончыўшы тым самым сюжэтную лінію рамана. Даследчыкі рамана спрачаюцца, наколькі заключная частка адпавядае аўтарскай задумцы Цао.
«Сон у чырвоным цераме» — гэта многапланавае апавяданне аб заняпадзе дзвюх галін сям’і Цзя, на фоне якой — акрамя трох пакаленняў — з’яўляецца незлічонае мноства іх сваякоў. Паводле класічных кітайскіх раманаў, кампазіцыя кнігі адметная рыхласцю. У рамане вольна змяшаныя элементы аўтабіяграфічнага апісання і выдумкі, падзеі штодзённага жыцця чаргуюцца са звышнатуральнымі здарэннямі.