Сотавая сувязь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сотавая су́вязь — бесправадная перадача даных між рухомымі падпісчыкамі ў абшары абслугоўвання, таксама між імі і падпісчыкамі стацыянарнай тэлефоннай сеткі. Абшар абслугоўвання падзяляецца на падобныя да пчаліных сот (адсюль назва) абсягі радыусам да 30 км, кожны з якіх мае базавую станцыю (англ.) (бел. (БС) з пэўнай колькасцю модуляў прыёмна-перадавальнага абсталявання. Кожнай БС вылучаюць пэўныя частоты для радыёсувязі. Пры гэтым для выключэння ўзаемных завад аднолькавыя частоты прасторава аддаленыя адна ад адной БС. Сувязь між падпісчыкамі з адной соты ажыццяўляецца з дапамогай БС. Паміж падпісчыкамі з розных сот, у тым ліку пры перамяшчэнні з адной соты ў іншую, таксама з падпісчыкамі стацыянарнай тэлефоннай сеткі — з дапамогай асяродка камутацыі рухомай сувязі (англ.) (бел.. Лічбавы спосаб перадачы знакаў забяспечвае ахову паведамленняў (англ.) (бел. ад недазволенага доступу, устойлівасць і высокую якасць сувязі, перадачу даных і доступ да сотавай сувязі аднолькавага стандарту розных краін[1].