Сперматазоід
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сперматазоід (ад стар.-грэч.: σπέρμα (род. скл. σπέρματος) — семя, ζωή — «жыццё» і εἴδος — «від») — спелая гаплоідная мужчынская палавая клетка жывёл чалавека і многіх раслінных арганізмаў.
Сперматазоід | |
---|---|
лац.: spermatozoon | |
Развіваецца з | spermatid[d] |
Код WordLift | data.medicalrecords.com/… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мужчынская гамета ўтвараецца ў выніку сперматогенезу і апладняе яйцаклетку. Пасля апладнення ўзнікае зігота і пачынаецца развіццё зародка. Адрозніваюць жгуцікавыя і бязжгуцікавыя сперматазоіды.
Тэрмін выкарыстоўваецца для абазначэння дробных, звычайна рухомых гамет ў арганізмаў, якім уласцівая аагамія. Звычайна яны значна меншыя за яйцаклетку, бо не ўтрымліваюць такой значнай колькасці цытаплазмы і выпрацоўваюцца арганізмам адначасова ў значнай колькасці. Паняцце «сперматазоід» неабходна адрозніваць ад паняцця «сперма», бо апошняя складаецца з насеннай вадкасці (у якой змяшчаюцца сперматазоіды), а таксама змяшчае невялікую колькасць эпітэліяльных клетак мачавыпускальнага канала.