Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Новай Зеландыі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Каралеўстве Новай Зеландыі значыцца 3 найменні (на 2012 год), што складае 0,3 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). 2 аб'екты ўключаны па прыродных крытэрыях, прычым адзін прызнаны прыродным феноменам выключнай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii) і 1 — па змяшаных крытэрыях, прычым ён таксама трапляе пад крытэрый vii. Акрамя гэтага, станам на 2012 год, 8 аб'ектаў на тэрыторыі Новай Зеландыі знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1]. Новая Зеландыя ратыфікавала Канвенцыю аб ахове Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 22 лістапада 1984 года[2]. Першыя два аб'екты, размешчаныя на тэрыторыі Новай Зеландыі былі занесены ў спіс у 1990 годзе на 14-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.