Спіс кіраўнікоў Беларусі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гісторыя дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі пачынаецца з Полацкага княства. З XIII ст. землі сучаснай Беларусі былі асноўнай часткай Вялікага Княства Літоўскага, якое ў 1569 годзе разам з Польшчай утварыла Рэч Паспалітую. У канцы XVIII ст. тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы анексаваны Расійскай імперыяй, у яе складзе яны ўмоўна называліся Паўночна-Заходнім краем. У пачатку XX ст. абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, а ў 1919 годзе — Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь, якая ў 1922 годзе стала часткай СССР — Беларускай ССР. У 1991 годзе Беларусь стала незалежнай краінай.