Спіс самых высокіх будынкаў Франкфурта-на-Майне
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Франкфурт – адзін з нямногіх гарадоў Еўропы, якія маюць скайлайн ці панараму, якую дамінуюць небаскробы. Таму гэты горад часта называюць Mainhattan - намёк на Манхэтан у Нью-Ёрку. Асабліва шмат вышынных будынкаў знаходзяцца ў так званым Фінансавым квартале. Найбольш старымі вышыннымі будынкамі ў Франкфурце лічацца пабудаваныя паміж 1923 і 1926 Mousonturm і адміністрацыйны будынак I.G. Farben, сёння галоўны будынак універсітэта. Першыя будынкі вышынёй больш за 50 метраў існуюць з 50-х гадоў 20-га стагоддзя; небаскробы вышэй за 150 метраў пачалі будаваць у сярэдзіне 70-х гадоў. У 21 стагоддзі з’явіліся такія будынкі як Tower 185, Opernturm, Skyper, Gallileo, Nextower і Westhafen Tower. Зараз у Франкфурце ёсць 14 будынкаў вышэй за 150 метраў, з іх 10 вышэйшых будынкаў Германіі.
Будынак The Squaire над чыгуначным вакзалам франкфурцкага аэрапорта мае даўжыню 660 метраў, шырыню 65 метраў і вышыню 45 метраў. З плошчай каля 140 000 кв. метраў гэта самы вялікі офісны будынак у Германіі. Найвышэйшым збудаваннем Франкфурта з’яўляецца з 1978 года тэлевежа Europaturm (337,5 метраў). У Europaturm ёсць памяшканні для наведвальнікаў, але з-за недастатковай рэнтабельнасці яны былі зачынены ў 1999.
Час ад часу (дагэтуль у 1996, 1998, 2001, 2007 і 2013 гг.) у Франкфурце паводзіцца Фестываль небаскробаў. Падчас фестывалю каля пятнаццаці будынкаў, якія як правіла не з'яўляюцца агульнадаступнымі, адчыняюць для наведвальнікаў.