Станіслаў Лем
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стані́слаў Херман Лем (польск.: Stanisław Herman Lem; 12 верасня 1921, Львоў — 27 сакавіка 2006, Кракаў) — польскі пісьменнік, сатырык, філосаф, фантаст і футуролаг з пакалення калумбаў. Член Польскай АН у Кракаве (1994).
Хуткія факты Станіслаў Лем, Асабістыя звесткі ...
Станіслаў Лем | |
---|---|
Stanisław Lem | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | польск.: Stanisław Herman Lem |
Дата нараджэння | 12 верасня 1921(1921-09-12)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 сакавіка 2006(2006-03-27)[4][5][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Samuel Lem[d] |
Жонка | Barbara Lem[d] |
Дзеці | Tomasz Lem[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік |
Гады творчасці | з 1946 |
Жанр | навуковая фантастыка, футуралогія |
Мова твораў | польская |
Дэбют | Чалавек з Марса |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
(англ.) (польск.) (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Закрыць
Лічыцца польскім пісьменнікам, творы якога перакладаюць найчасцей, а ў пэўныя часы быў найбольш чытаным неанглійскамоўным пісьменнікам навуковай фантастыкі. Значная частка яго пісьменніцкай працы займае філасофія і футуралогія, прысвечана разважаннем на тэматыку тэхналогій, прыроды інтэлігенцыі, цяжкасцям у пераказе інфармацыі і ўзаемным паразуменні разумных істот, абмежаванасці чалавека і месцу чалавека ў Сусвеце.