Сулейман I
султан Асманскай імперыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сулейман І Пышны (27 красавіка 1494 — 6 верасня 1566) — асманскі султан з 1520 года да сваёй смерці ў 1566 годзе. Вядомы на Захадзе як Сулейман Цудоўны[4], і на Усходзе, так як «Заканадавец», з-за яго поўнай рэканструкцыі асманскай прававой сістэмы. Сулейман стаў адным з самых выдатных кіраўнікоў XVI стагоддзя ў Еўропе, з’яўляючыся кіраўніком ваенным, палітычным і эканамічным кіраўніком Асманскай імперыі. У часы яго панавання Асманская імперыя дасягнула піка сваёй магутнасці. Сулейман асабіста ўзначальваў сваё войска падчас заваяванняў хрысціянскіх крэпасцей, як Бялград, Родас, таксама прымаў удзел у няўдалай аблозе Вены ў 1529 годзе. Сулейман здолеў захапіць большую частку Блізкага Усходу ў вайне супраць Сефевідаў, а таксама вялікія тэрыторыі Паўночнай Афрыкі на захад да Алжыра. Падчас яго панавання асманскі флот дамінаваў у моры ад Міжземнага да Чырвонага мора і Персідскага заліва[5].
Сулейман Кануні | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
асман. سليمانا اول | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Селім I | ||||||
Пераемнік | Селім II | ||||||
Нараджэнне |
6 лістапада 1494 |
||||||
Смерць |
6 верасня 1566(1566-09-06)[1] (71 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Асманы | ||||||
Бацька | Селім I | ||||||
Маці | Хафса-султан[d] | ||||||
Жонка | Раксалана, Mahidevran Gülbahar Hatun[d], Fülane Hatun[d] і Gülfem Hatun[d] | ||||||
Дзеці | Şehzade Mustafa[d], Шэхзадэ Мехмед[d], Міхрымах[d], Селім II, Шэхзадэ Баязід[d], Şehzade Murad[d], Raziye Sultan[d], Шэхзадэ Джыхангір[d], Шэхзадэ Абдула[d], Fatma Nur[d], Şehzade Mahmud[d] і Prins Ahmed[d] | ||||||
Веравызнанне | Іслам, суніцкага толку | ||||||
Дзейнасць | ваенная справа[3] і палітыка[3] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Тугра | |||||||
Прыналежнасць | Асманская імперыя | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пашыраючы імперыю, Сулейман асабіста пачынаў заканадаўчыя змены, якія тычыліся грамадства, адукацыі, падаткаабкладання і крымінальнага права. Яго кананічнае права ўсталявала форму імперыі на працягу стагоддзяў пасля яго смерці. Мала таго, Сулейман быў выдатным паэтам і вялікім апекуном культуры, што стала пачаткам залатога веку мастацтва ў Асманскай імперыі, яе літаратурнага і архітэктурнага развіцця[6]. Паводле дадзеных Сулейман валодаў пяццю мовамі: турэцкай, арабскай, чагатайскай (дыялект цюркскай мовы звязанай з уйгурскай мовай), фарсі і сербскай.
Насуперак асманскім традыцыям Сулейман ажаніўся з дзяўчынай са свайго гарэма, Раксаланай, якая аказала на яго велізарны ўплыў. Іх сын Селім II, атрымаўшы ўладу пасля смерці Сулейман кіраваў імперыяй 46 гадоў. Тытулы Сулеймана — султан султанаў, Цень Бога на Зямлі, Цэзар усіх зямель Рыма (пасля ўзяцця Канстанцінопаля, Асманскія султаны ўзялі сабе тытул «рымскага імператара»).