From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Гамбурга — афіцыйны сімвал горада Гамбург у Германіі. Уяўляе сабой чырвонае палотнішча з суадносінамі бакоў 3:5 з белым замкам з трыма вежамі — гербавай фігурай Гамбурга. Сцяг паўторна прыняты ў 1834 на аснове герба Гамбурга, аднак сцягі падобнага дызайну горад выкарыстоўваў і раней, да страты суверэнітэту ў 1806. Пры гэтым сустракаліся розныя каляровыя рашэнні, у тым ліку чырвоны замак на белым фоне. Першыя вядомыя выявы замка з трыма вежамі як сімвала Гамбурга з’яўляюцца на пячатках 1241 года.
Сцяг Свабоднага і ганзейскага горада Гамбург | |
---|---|
Германія | |
|
|
Зацверджаны | 14 мая 1751 |
Выкарыстанне | |
Прапорцыя | 2:3 |
Урадавы сцяг |
|
Зацверджаны | 8 кастрычніка 1897 |
Прапорцыя | 2:3 |
Апісаны асноўны варыянт сцяга можа выкарыстоўвацца як урадавымі ўстановамі, так і недзяржаўнымі арганізацыямі і грамадзянамі. Апроч яго існуе ўрадавы сцяг, які выкарыстоўваецца выключна сенатам Гамбурга. На ім у чырвоным полі замест замка намаляваны цалкам вялікі герб Гамбурга. Гэты сцяг быў уведзены 8 кастрычніка 1897 года і пацверджаны 6 чэрвеня 1952 года[1].
Існуе таксама марскі сцяг з белым замкам і сінім якарам, які выкарыстоўваецца на суднах, што належаць гораду, і ва ўстановах, звязаных з мараплаўствам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.