Сьюдад-Хуарэс
горад у Мексіцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьюда́д-Хуа́рэс[1] (ісп.: Ciudad Juárez) — горад у Мексіцы ў паўночнай частцы штата Чыўаўа, адміністрацыйны цэнтр муніцыпалітэта Хуарэс.
Хуткія факты Краіна, Штат ...
Горад
Сьюдад-Хуарэс
Ciudad Juárez
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Заснаваны ў 1659 годзе пад назвай Эль-Паса-дэль-Нортэ. Сучасную назву і статус горада атрымаў у 1888 годзе[1] ў гонар нацыянальнага героя Мексікі Беніта Хуарэса[2].
Размешчаны на правым беразе ракі Рыа-Грандэ (Рыа-Бравэ-дэль-Нортэ), насупраць горада Эль-Паса (ЗША). Па дадзеных перапісу 2010 года, колькасць насельніцтва склала 1 321 004 чалавека (6-ы горад паводле насельніцтва ў Мексіцы). Размяшчаючыся на мяжы з ЗША, Хуарэс з’яўляецца важным транспартным вузлом, адным з галоўных перавалачных пунктаў паміж Мексікай і ЗША. Дзейнічае арэпорт.